*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У АМБАСАДЗЕ КАНЦЭРТАМ ДЖАЗ-КВАРТЭТУ З ЛІТВЫ БЫЎ АДЗНАЧАНЫ ДЗЕНЬ АДНАЎЛЕННЯ ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

16 лютага 2014 г. у амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску канцэртам джаз-квартэту з Літвы “Vis-a-viS” быў адзначаны Дзень аднаўлення літоўскай дзяржаўнасці.

Маладыя, але ўжо знаёмыя з рознымі музычнымі досведамі і стылямі джазавыя выканаўцы Дамінікас Вішняўскас, Віціс Смолскас, Арман Ісаян і Дарус Рудзіс прадставілі свае ўласныя кампазіцыі і джазавыя інтерпретацыі. Прызнаны не толькі ў Літве, але і на міжнароднай арэне квартэт “Vis-à-vis” і на гэты раз прывёў у захапленне шматлікіх гасцей амбасады.