*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У АМБАСАДЗЕ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў БЕЛАРУСІ АДБЫЛОСЯ СВЯТА ФАМІНОЙ НЯДЗЕЛІ

6 красавіка2013 г. у амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі адбылося свята Фаміной нядзелі – першай нядзелі пасля Вялікадня. Шматлікія навучэнцы літоўскіх школ Пялесы і Рымдзюнаў і дзеці прадстаўнікоў суполкі літоўцаў, што жывуць у Мінску “Віціс” змаглі пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення свята Пасхі, яго сэнсам, звычаямі і святочнымі традыцыямі іншых краін. Падчас вечарыны дзеці выпрабавалі размаляваныя яйкі на цвёрдасць у гульні ў біткі, гулялі ў велікодныя забавы і прадстаўлялі падрыхтаваныя святочныя выступы.

Часовы павераны ў справах Ёнас Даніляўскас, віншуючы ўсіх прысутных, адзначыў, што хоць за вакном яшчэ бялее снег, і зіма не хоча адступаць, але ў дзверы ўжо стукае вясна з цудоўнымі святамі, якія прыносяць у кожнае сэрца ўваскрасенне і аднаўленне.

Дзяцей таксама наведалі Велікодныя Бабуля і Дзядуля, якія парадавалі ўсіх прысутных малых салодкімі падарункамі.