*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У АМБАСАДЗЕ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў БЕЛАРУСІ АДЗНАЧАНЫ ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ СВАБОДЫ

11 студзеня2013 г. амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі адзначыла Дзень абаронцаў Свабоды. У 8 гадзін раніцы, для ўшанавання памяць тых, хто загінуў за Свабоду, вокны амбасады асвяціла святло свечак. Увечары, каб узгадаць студзеньскія падзеі, прысутным дзеячам СМІ Беларусі, літоўскай суполкі і беларускай грамадскасці быў паказаны дакументальны фільм пра доўгі шлях Літвы да незалежнасці – “Траекторыі свабоды”.

 

Часовы павераны ў справах Ёнас Даніляўскас, дзякуючы ўсім, хто сабраўся ўшанаваць моц літоўскага народу ў  барацьбе за свабоду, падкрэсліў, што кожны літовец і грамадзянін Літвы заўсёды павінен памятаць абаронцаў нашай Свабоды і Незалежнасці, паважаць і шанаваць сваю і чужую свабоду і ўсімі высілкамі далучацца да ўмацавання Незалежнасці сваёй дзяржавы.

 У двары амбасады прысутныя ўганаравалі загінулых за Свабоду Літвы. У памяць аб трагічных падзеях было запаленае Памятнае вогнішча і хвілінай маўчання ўшанаваныя ахвяры 13 студзеня.