*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У АМБАСАДЗЕ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў БЕЛАРУСІ АДЗНАЧЫЛІ ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ ВОЛІ

13 студзеня 2012 г. амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адзначыла Дзень абаронцаў волі. А 8-й раніцы, ушаноўваючы памяць загінулых за Волю, вокны амбасады асвяціла святло свечак.Увечары шматлікай грамадзе прадстаўнікоў беларускіх СМІ, літоўскай суполкі, былых прадстаўнікоў Першай Рады Беларусі і дзеячаў беларускага  грамадства, якія сабраліся, каб узгадаць студзеньскія падзеі, быў паказаны дакументальны фільм “13-е снежня”.

Амбасадар Эдмінас Багдонас, дзякуючы тым, хто сабраўся, каб ушанаваць моц літоўскага народу ў барацьбе за волю, адзначыў, што ў студзені 1991 г. агульная мэта з’яднала ўсю Літву і ахвяры трагічных падзеяў ёсць і будуць сімвалам волі, надзеі і веры ўсяго народу.

Успамінамі аб трагічных падзеях 1991 г. у Літве падзяліліся былыя члены Першай Рады Беларусі, якія ўдзельнічалі ў студзеньскіх падзеях, Валянцін Голубеў, Леанід Баршчэўскі, генерал Валерый Фралоў, які ў той час у Вільнюсе ўзначальваў ваенны Паўночны гарадок, прадстаўнік беларускага грамадства Віктар Івашкевіч і карэспандэнт Украінскай нацыянальнай радыёкампаніі Юрый Валошын.

У двары амбасады тыя, хто сабраліся, ушанавалі загінулых за волю Літвы. Каб адзначыць трагічныя падзеі, было запалена Вогнішча памяці і мінутай маўчання ўшанаваная памяць ахвяраў 13-га снежня.