У АМБАСАДЗЕ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў БЕЛАРУСІ ЗГАДАНЫ ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ СВАБОДЫ
13 студзеня 2011 г. абмасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску згадала Дзень абаронцаў Свабоды. А 8 гадзіне раніцы, ушаноўваючы памяць тых, хто загінуў за Свабоду, вокны амбасады асвяціла святло свечак.Увечары шматлікай групе прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, літоўскай суполкі, студэнтаў ІМАПН ВУ і прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, што сабраліся, каб згадаць падзеі студзеня, быў паказаны дакументальны фільм “Літва. Статус – Незалежная”, створаны Вільмай Балчуніене і Міндаўгам Мяшкаўскасам у 2010 г.
Амбасадар Эдмінас Багдонас, дзякуючы тым, хто сабраўся для ўшанавання моцы літоўскага народа ў барацьбе за свабоду, падкрэсліў, што ў студзені 1991 г. агульная мэта аб’яднала ўсю Літву, і ахвяры трагічных падзей ёсць і будуць сімвалам свабоды, надзеі і веры ўсёй нацыі.
У двары амбасады госці ўшанавалі тых, хто загінуў за свабоду Літвы. Каб памянуць трагічныя падзеі, было запалена вогнішча Памяці і мінутай маўчання ўшанавана памяць ахвяр 13-га снежня.
Падчас згадання падзей студзеня 1991 г. усіх аб’яднала пачуццё агульнасці і дух падтрымкі. З гасцямі былі раздзеленыя не толькі цёплыя ўспаміны, але і гарачая гарбата, якая сагравала людзей і ў халодныя дні трагічных падзей.

