*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У АМБАСАДЗЕ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў МІНСКУ ПРАДСТАЎЛЕНА ІНСТАЛЯЦЫЯ “НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ПЕСНЯ”

Працягваючы цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных старшынству Літвы ў Савеце Еўропы, 11 лістапада  ў амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску быў прадстаўлены твор, які не мае аналагаў у свеце і спалучае сферы навукі (фізікі, акустыкі, фаналогіі), мастацтва (тэкстылю, музыкі, паэзіі) і тэхналогій

(спектраграфічнага аналізу, жакардавага ткацтва, оптыкі, ілюмінацыі, інсталяцыі), – інсталяцыя “Нацыянальная песня”. Аўтар гэтага своеасаблівага твору – лідэр руху за сінтэз мастацтваў “Сінтэзія”, паэт і творца ў галіне міждысцыплінавага мастацтва, аўтар ідэі Hymnos.lt і кіраўнік праекта Юлюс Жэкас, які на імпрэзе расказаў пра ўзнікненне задумы і яе ажыццяўленне.

Падчас адкрыцця гасцей павітаў амбасадар Эвалдас Ігнатавічус, падкрэсліўшы, што ўвасобленае ў праекце спалучэнне гістарычных традыцый і сучасных тэхналогій выдатна адлюстроўвае сённяшнюю Літву. Вітальнае слова сказаў і госць амбасады – старшыня Саюзу Радзімы – Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Літвы Андрус Кубілюс, які два гады таму прымаў удзел ў першай прэзентацыі гэтай інсталяцыі ў Брусэлі.