У амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску прадстаўленая “Гісторыя Літвы” на беларускай мове
5 чэрвеня ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску была прадстаўленая перакладзеная на беларускую мову кніга Алфонсаса Эйдынтаса, Альфрэдаса Бумблаўскаса, Антанаса Кулакаўскаса і Міндаўгаса Тамашайціса “Гісторыя Літвы”, якая працягвае серыю перакладаў гэтай кнігі на замежныя мовы, распачатую старшынствам Літвы ў Еўрасаюзе.
Напачатку мерапрыемства Амбасадар Эвалдас Ігнатавічус падкрэсліў, што пераклад “Гісторыі Літвы” на беларускую мову ёсць асаблівым дзякуючы агульнай гісторыі абодвух народаў, што сімвалізуюць юбілеі, якія адзначаліся ў апошні час – паўстання 1863 года, бітвы пад Воршай, Міхала Клеафаса Агінскага.
У прэзентацыі “Гісторыі Літвы” прымаў удзел адзін з аўтараў кнігі прафесар Вільнюскага універсітэта Альфрэдас Бумблаўскас, старшыня рэдакцыйнай калегіі прафесар Раймундас Лапата, перакладчык выдання – філолаг, журналіст, грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка.
Праф. Р. Лапата расказаў гасцям мерапрыемства пра ідэю і кантэкст стварэння кнігі, праф. А. Бумблаўскас казаў пра розныя і дагэтуль выклікаючыя шмат дыскусій перспектыв погляду літоўцаў і беларусаў на Вялікае Княства Літоўскае. В. Вячорка ў сваю чаргу акцэнтаваў сучаснасць выдання, яго важнасць для беларускіх людзей, што хочуць лепш спазнаць гісторыю як Літвы, так і свайго краю.
Беларускія гісторыкі і грамадскія дзеячы, якія трымалі слова падчас дыскусіі, узгадалі, што ў кнізе раскрыта нямала дагэтуль малавядомых у Беларусі фактаў пра Літву – напрыклад, пра пасляваенную супраціўленчую барацьбу ці пра працягванне дыпламатычнага прадстаўніцтва Літвы на Захадзе ва ўмовах савецкай акупацыі. Па меркаванні большасці прамоўцаў – мы маем агульную гісторыю, але розныя спосабы гаворкі пра яе, і гэта патрэбна скарыстаць для лепшага пазнання адзін аднаго і для прадстаўлення сябе ў Еўропе. На дыскусіі гаварылася і пра больш эфектыўнае выкарыстанне агульных гістарычных і культурных помнікаў з мэтамі турызму пры стварэнні агульных маршрутаў і распаўсюдзе інфармацыі пра нашу ўнікальную спадчыну.