У АМБАСАДЗЕ ЛІТВЫ Ў БЕЛАРУСІ АДБЫЛОСЯ АДЗНАЧЭННЕ ГОДА СА ДНЯ ЗАСНАВАННЯ АБ’ЯДНАННЯ ЛІТОЎЦАЎ “ВІЦІС”
21 студзеня ў Амбасадзе Літвы ў Мінску адбылося адзначэнне года з дня заснавання новай грамадскай арганізацыі – аб’яднання літоўцаў “Віціс”.
Падчас імпрэзы прадстаўнікі “Віціса” абмеркавалі рэзультаты працы за год, распланавалі далейшую дзейнасця аб’яднання.
Сяброў суполкі, што прымалі ўдзел у імпрэзе, павіталі амбасадар Эвалдас Ігнатавічус і кіраўнік аб’яднання Альфрэдас Кяршыс.
Новая літоўская суполка, якая аб’ядноўвае землякоў, была ўтвораная 1 снежня 2012 г.

