У АМБАСАДЗЕ ЛІТВЫ Ў БЕЛАРУСІ АДБЫЎСЯ КАЛЯДНЫ ВЕЧАР ДЛЯ ЛІТОЎЦАЎ, ШТО ЖЫВУЦЬ У БЕЛАРУСІ
У амбасадзе Літвы ў Беларусі 27 снежня адбылася калядная вечарына новаўтворанай грамадскай арганізацыі – Згуртавання літоўцаў „Vytis“, прызначаная для мясцовых літоўцаў і іх дзетак. Падчас свята гучалі літоўскія вершы і песні. Усе прысутныя маглі прыгадаць літоўскія танцы, гульні і літоўскія калядныя традыцыі і звычаі.
Сяброў суполкі, што ўдзельнічалі ў вечарыне, павіншаваў Часовы павераны ў справах Ёнас Даніляўскас і кіраўнік згуртавання „Vytis“ Алфрэдас Кяршыс. Дзетак наведаў і Калядны Дзед, які зрабіў малым салодкія падарункі.
Новая літоўская суполка, якая аб’ядноўвае суайчыннікаў, была ўтвораная 1 снежня 2012 г.



