*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У АМБАСАДЗЕ ЛІТВЫ Ў БЕЛАРУСІ АДБЫЎСЯ КАЛЯДНЫ ВЕЧАР ЛІТОЎЦАЎ - ЖЫХАРОЎ БЕЛАРУСІ

У амбасадзе Літвы ў Беларусі 12 снежня з набліжэннем св.  Калядаў адбылася вечарына, прызначаная для мясцовых літоўцаў і іх дзетак. На свяце былі ўручаныя падарункі найбольш актыўным дзеячам суполкі, створаным у гэтым годзе сем’ям і сем’ям, у якіх у гэтым годзе нарадзіліся дзеткі. Падчас вечара быў абраны  кухар, які прыгатаваў найсмачнейшую страву і ўласнік лепшага святочнага ўбора. Дзяцей, што сабраліся, наведаў і Дзед Мароз.

Падчас свята гучалі літоўскія вершы і песні. На вечары ўсе, хто сабраўся, змаглі ўспомніць літоўскія танцы. 

У Беларусі жыве каля 5087 літоўцаў. Суполка, што яднае суайчыннікаў, была заснаваная ў 1994 годзе.