*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У амбасадзе Літвы ў Беларусі гучаў літоўскі джаз

З нагоды набліжэння святаў, амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі запрасіла мясцовых дыпламатаў замежных краін, прадстаўнікоў культуры, мастацтва, навукі і грамадскіх дзеячаў на традыцыйны ўжо Калядны вечар, падчас якога, пад музыку сучаснага джазавага квартэта „The Schwings“ пад кіраўніцтвам Рэмігіюса Ранчыса, былі падведзеныя вынікі гэтага году і прадстаўленыя планы году наступнага.

Па словах амбасадара А. Пулокаса, цырымонія перапахавання паўстанцаў 1863-1864 гг., якая праходзіла нядаўна ў Вільнюсе, ізноў нагадала нам пра крыху забытую ідэю свабоды XIX стагоддзя, калі прыгнечаныя тагачаснай царскай Расіяй нацыі літоўцаў, беларусаў, палякаў, украінцаў, латышоў і іншыя пайшлі на супраціў навязанаму рэжыму. „Сёння нам відавочна, што выклікі мінулых стагоддзяў актуальныя і сёння, таму, гледзячы ў наступны год, мы павінны памятаць пра сувязі, што калісьці аб’ядноўвалі нас, заставацца адзінымі, моцнымі і захоўваць сваю свабоду”, – адзначыў амбасадар.