У амбасадзе Літвы ў Мінску абмеркаваныя перспектывы супрацоўніцтва рэгіёнаў абедзьвюх краін
30-31 студзеня 2018 г. у амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску прайшла сустрэча кіраўнікоў Панявежыса і Віцебска, у ходзе якой былі абмеркаваныя перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва. Падчас сустрэчы вялікая ўвага была нададзеная Праграме трансмежавага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у рамках Еўрапейскага інструмента суседства на 2014–2020 гады.
Кіраўнікі Панявежыса і Віцебска, а таксама прадстаўнікі няўрадавых і выхаваўчых арганізацый, што прымалі ўдзел у сустрэчы, прынялі пагадненне аб агульным праекце, накіраваным на захаванне аб’екта культурнай і гістарычнай спадчыны – сядзібы паэта Ю. Чаркеса-Бяспарніса, якая знаходзіцца ў Панявежысе, і на прыстасаванне яе для cталага міжнароднага супрацоўніцтва і абмена пазітыўным досведам паміж літоўскімі, латвійскімі і беларускімі прафесіяналамі, што працуюць у сферах культуры, культурнай адукацыі, культурна-гістарычнай спадчыны і турызму.
Па словах пасла Літвы ў Беларусі А. Пулокаса, гэты агульны літоўска-беларускі праект – не толькі грунтоўная аснова для двухбаковага культурнага супрацоўніцтва, але і важны крок у развіцці рэгіёнаў абедзьвюх краін. Мэр Панявежыса Мікалас Рачкаўскас адзначыў, што дадзеным праектам будуць адкрытыя новыя магчымасці і для Панявежыса, і для Віцебска, і кіраванне Літвы гэтым праектам абавязвае забяспечыць, каб ён быў падрыхтаваны з дакладнасцю і належным чынам.
17 снежня 2015 г. Еўрапейская Камісія зацвердзіла Праграму трансмежавага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у рамках Еўрапейскага інструмента суседства на 2014–2020 гады. Гэтая праграма імкнецца да ўмацавання сувязяў Латвіі, Літвы і Беларусі ў галінах сацыяльнай абароны, адукацыі, аховы здароўя, навакольнага асяроддзя, турызму і бяспекі шляхам ажыццяўлення агульных праектаў, мэта якіх – паляпшэнне якасці жыцця ў памежных рэгіёнах.