У амбасадзе Літвы ў Мінску амбасады Літвы і Польшчы разам адзначылі 230-годдзе прыняцця Канстытуцыі Трэцяга траўня
29 красавіка ў амбасадзе Літвы ў Мінску амбасады Літвы і Польшчы ў Беларусі ўрачыста адзначылі 230-годдзе Канстытуцыі, прынятай Сеймам Рэчы Паспалітай у Варшаве 3 траўня 1791 года.
Прысутных гасцей віталі часовая павераная ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аста Андрыяўскене, часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Вайцяхоўскі, амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім, а таксама ў відэазапісах вітальныя словы прамовілі амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас і амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі. Амбасадары падкрэслілі, што мэты і ідэалы Канстытуцыі Трэцяга траўня застаюцца важнымі і сёння.