*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У АМБАСАДЗЕ ЛІТВЫ Ў МІНСКУ ДАДЗЕНА ПРЫСЯГА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІЦЫ

15 сакавіка 2013 г. ў амбасадзе Літвы ў Мінску першы раз была арганізаваная ўрачыстая прысяга грамадзяніна, які атрымаў грамадзянства Літвы. Літве ўрачыста прысягаў Ірмантас Плунксніс, якому літоўскае грамадзянства прадастаўлена ў спрошчаным парадку.

 

Віншуючы І. Плунксніса, які стаў паўнапраўным літоўскім грамадзянінам, часовы павераны ў справах Ёнас Даніляўскас пажадаў і надалей захоўваць у сваім сэрцы любоў да Літвы, неад’емнай часткай якой з гэтай пары стаў і ён.

Згодна з Законам аб грамадзянстве Літоўскай Рэспублікі, пры прадастаўленні грамадзянства Літоўскай Рэспублікі дэкрэтам Прэзідэнта, асоба павінна публічна прысягнуць краіне. Паўнапраўным грамадзянінам Літвы яна становіцца толькі пасля таго, як прысягае.