У амбасадзе Літвы ў Мінску ўзнавіў сваю дзейнасць “Інтэлектуальны клуб” Святланы Алексіевіч
26 сакавіка 2019 г. у амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, пасля доўгага перапынку, сваю дзейнасць узнавіў “Інтэлектульны клуб” лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры, беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч.
Гэтым разам суразмоўцамі на чарговай з сустрэч, якія прыцягваюць інтэлектуалаў з розных сфер, сталі беларускія пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч і Віктар Марціновіч. Сустрэчу, якая працягвалася больш за дзве гадзіны, мадэравала вядомая беларуская журналістка Святлана Калінкіна.
Галоўная тэма сустрэчы клуба С. Алексіевіч – новыя выклікі, з якімі сутыкаюцца беларускія інтэлектуалы. Асноўная ўвага падчас дыскусіі была нададзеная адносінам і магчымаму кампрамісу двух культур гэтай краіны – апазіцыйнай і ўладавай. У мерапрыемстве прымала ўдзел больш за 200 слухачоў і шматлікія прадстаўнікі мясцовых СМІ.
Дзякуючы амбасадзе Літвы ў Мінску за падтрымку ў арганізацыі гэтай сустрэчы, С. Алексіевіч выказала ўсцешанасць тым, што кола гледачоў усё пашыраецца, і надзею, што ў супрацоўніцтве з прадстаўніцтвам Літвы будуць і надалей ажыццяўляцца запланаваныя сустрэчы “Інтэлектуальнага клуба”.