У АМБАСАДЗЕ ЛР У БЕЛАРУСІ БЫЛІ АБМЕРКАВАНЫЯ ПЫТАННІ ТУРЫЗМУ
24 студзеня 2011 г. у амбасадзе ЛР у Мінску адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Беларусі. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні выдачы віз беларускім турыстам, падрыхтоўкі да летняга турыстычнага сезону, што набліжаецца, і іншыя актуальныя пытанні. Прадстаўнікі турыстычных фірм парадаваліся эфектыўнаму супрацоўніцтву з амбасадай ЛР у Мінску і выказалі надзею, што і ў будучыні дзякуючы сумесным намаганням плынь беларускіх турыстаў у Літву будзе толькі расці.
У сустрэчы ўдзельнічала каля 20 акрэдытаваных у амбасадзе прадстаўнікоў турыстычных фірм.