У АМБАСАДЗЕ ЛР У БЕЛАРУСІ БЫЛІ АМБЕРКАВАНЫЯ ПЫТАННІ ПА ТУРЫЗМУ
11 студзеня 2011 г. у амбасадзе ЛР у Мінску адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Беларусі.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні выдачы віз турыстам з Беларусі, падрыхтоўкі да летняга турыстычнага сезону і іншыя актуальныя пытанні. У сустрэчы ўдзельнічала больш за 20 прадстаўнікоў турыстычных фірм, акрэдытаваных у амбасадзе.