*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У амбасадзе ЛР у Мінску пісалі Нацыянальны дыктант

Прадстаўнікі літоўскай суполкі ў Мінску і супрацоўнікі амбасады Літвы на выходных традыцыйна далучыліся да ўдзельнікаў конкурса Нацыянальнага дыктанта ва ўсім свеце.

Веданне роднай мовы праверылі не толькі мясцовыя літоўцы, але і беларусы, што вывучаюць літоўскую мову ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.