У АМБАСАДЗЕ ЛР У МІНСКУ ПРАДСТАЎЛЕНЫ МАГЧЫМАСЦІ ТУРЫЗМУ ЛІТВЫ
14 красавіка 2011 г. Дзяржаўны дэпартамент турызму пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі, разам з Амбасадай Літвы ў Беларусі арганізавалі місію турыстычнага бізнесу ў Мінску. У Беларусі такое мерапрыемства адбылося першы раз і выклікала вялікую зацікаўленасць.
У місіі турыстычнага бізнесу „Адпачынак у Літве летам – 2011” прадстаўнікам турыстычнага бізнесу Беларусі была прадстаўлена Літва, турыстычныя магчымасці нашай краіны і навінкі 2011 г. Падчас мерапрыемства Дэпартамент турызму знаёміў з турыстычным рынкам Літвы і інфармаваў пра патокі беларускіх турыстаў у нашу краіну. Прадстаўнікі цэнтраў інфармацыі па турызме пазнаёмілі суседзяў з рэгіёнамі і разам з прадстаўнікамі турыстычнага бізнесу Літвы наладзілі шмат карысных сувязяў з турыстычнымі кампаніямі Беларусі.
Пасля прадстаўлення Літвы, ў якім бралі ўдзел і Амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас і камерцыйны аташэ Эдвінас Камінскас, адбылася прэс-канферэнцыя, падчас якой прадстаўнікі СМІ Беларусі былі пазнаёмленыя з магчымасцямі турызму Літвы.