У АМБАСАДЗЕ ЛР У МІНСКУ ПРАДСТАЎЛЕНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ЛІТОЎСКАГА ТУРЫЗМУ
12 красавіка 2012 г. Дзяржаўны дэпартамент па турызме пры Міністэрстве гаспадаркі, разам з амбасадай Літвы ў Беларусі ўжо другі раз арганізавалі місію турыстычнага бізнесу ў Мінску. У мінулым годзе аналагічнае мерапрыемства, якое праходзіла ў Беларусі першы раз, выклікала вельмі вялікую зацікаўленасць.

На місіі турыстычнага бізнесу прадстаўнікам Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі і беларускага турыстычнага бізнесу былі прадстаўленыя магчымасці літоўскага турызму і навінкі надыходзячага сезону. Падчас мерапрыемства Дэпартамент па турызме і прадстаўнікі інфармацыйных цэнтраў па турызме пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з турыстычным рынкам Літвы, праінфармавалі пра магчымасці актыўнага адпачынку, гарадскога турызму, СПА і паслугі канферэнцыйнага турызму, і прадставілі культурную спадчыну літоўскай кухні. Удзельнікі бізнес-місіі змаглі наладзіць прамыя кантакты з больш чым 50 прадстаўнікамі беларускіх турыстычных кампаній, СМІ, адказнымі службоўцамі турыстычнай сферы Беларусі.
Пасля літоўскай прэзентацыі адбылася прэс-канфэрэнцыя, падчас якой прадстаўнікі беларускіх СМІ былі азнаёмленыя з магчымасцямі і перспектывамі літоўскага турызму.