*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У АМБАСАДЗЕ ЛР У МІНСКУ ПРАЙШЛА КАНФЕРЭНЦЫЯ ПА ТЭМЕ ТРАНСПАРТУ І ЛАГІСТЫКІ

30 лістапада г.г. адбылася канферэнцыя «Узмацненне супрацоўніцтва Літвы і Беларусі ў галіне транспарту і лагістыкі», арганізаваная Амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і АТ «Літоўская чыгунка». У канферэнцыі удзельнічала больш як 80 удзельнікаў высокага рангу - бізнесоўцы, кіраўнікі прадпрыемстваў галіны транспарту і лагістыкі з Літвы і Беларусі і найбуйнейшых беларускіх кампаній - адпраўнікаў грузу, дыпламаты абедзьвюх краін, прадстаўнікі мытных службаў.

У дыскусіі, якую мадэраваў амбасадар па асаблівых даручэннях Міністэрства замежных спраў Літвы Вітаўтас Наўдужас, слова ўзялі першы намеснік міністра транспарту Беларусі У. Дзервянкоў, кіраўнікі чыгунак Беларусі і Літвы, генеральны дырэктар аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі «Беларуськалій» В. Кірыенка, прэзідэнт Нацыянальнай асацыяцыі экспедытараў Літвы LINEKA Т. Санкаўскас, старшыня Беларускай асацыяцыі міжнародных экспедытараў БAMЭ М. Горбель, кіраўнікі беларускіх і літоўскіх прадпрыемстваў.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі ўмовы, перспектывы і развіццё перавозкі грузаў. Чакаецца, што дыскусія дапаможа пры пошуку магчымасцяў не толькі захаваць, але і далей развіваць узаемна карыснае супрацоўніцтва транспартных сектараў Літвы і Беларусі.