У АМБАСАДЗЕ ЛР У МІНСКУ ПРАЙШОЎ СЕМІНАР ПА ТЭМЕ IT
29 сакавіка 2011 г. у амбасадзе ЛР у Мінску адбыўся семінар „Інфраструктурныя рашэнні для серверных цэнтраў і цэнтраў апрацоўкі дадзеных“.
Падчас семінару спецыялісты ЗАТ „Fima“ падзяліліся назапашаным досведам. Асноўныя акцэнты семінару – памяншэнне выдаткаў арганізацый і павелічэнне бяспекі ІТ. Падчас семінару вітальнае слова сказаў камерцыйны аташэ Міністэрства гаспадаркі ЛР Эдвінас Камінскас.