*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У АМБАСАДЗЕ ПРАДСТАЎЛЕНЫ ПРАЕКТ “ЭДУКАЦЫЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ КУЛЬТУРНЫХ ЦЭНТРАЎ У АСПЕКЦЕ МАБІЛІЗАЦЫІ МІЖКУЛЬТУРНЫХ СУПОЛАК“

22 лістапада ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску быў прадстаўлены праект Навуковага савету Літвы “Эдукацыйная дзейнасць культурных цэнтраў у аспекце мабілізацыі міжкультурных суполак“.

Гэта двухгадовы навуковы праект, тэма якога – культурныя цэнтры і літоўскія суполкі ў Беларусі і Калінінградскай вобласці. На дыскусіі-круглым стале ў амбасадзе праект і яго рэзультаты прадставілі яго аўтаркі – прафесар Каўнаскага гуманітарнага факультэта Вільнюскага універсітэта др. Віргінія Юрэнене і дацэнт др. Айстэ Урбонене.

 Пачынаючы дыскусію-круглы стол, амбасадар Эвалдас Ігнатавічус падкрэсліў для удзельнікаў мерапрыемства важнасць захавання літоўскай спадчыны і працягвання ўнікальных традыцый найстарэйшых суполак – “літоўскіх вастраўкоў” у Беларусі.

 У мерапрыемстве прымалі ўдзел сябры літоўскіх суполак у Беларусі.