У АМБАСАДЗЕ ПРАВЕДЗЕНЫ ВЕЧАР, ПРЫСВЕЧАНЫ ЖАНОЧАЙ ПАЭЗІІ СРЭБНАГА СТАГОДДЗЯ
20 сакавіка у амбасадзе Літвы ў Беларусі быў праведзены літаратурны вечар, прысвечаны рускай жаночай паэзіі Срэбнага стагоддзя “Пра каханне і не толькі”.
Пад гукі музыкі фартэпіяна акторка Беларускага дзяржаўнага тэатра моладзі Ганна Лаухіна прачытала вершы Марыны Цвятаевай, Ганны Ахматавай, Ірыны Адоеўцавай, Марыі Пятровіч, распавяла пра іх жыццё і творчасць ў драматычны час рэвалюцый, войнаў і таталітарных рэжымаў.

