*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Мінску прадстаўленая выстава “Ціхія адкрыцці”

9 чэрвеня ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску была адкрытая выстава твораў глухіх дзяцей і дзяцей з парушэннямі слыху з Літвы і Беларусі “Ціхія адкрыцці”.

У 2013 г. Дэпартамент развіццёвага супрацоўніцтва і падтрымкі дэмакратыі Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі падтрымаў праект “Знаёмства з культурнай спадчынай глухіх падлеткаў з Літвы і Беларусі”, які ажыццявілі літоўскія сем’і, у якіх растуць глухія дзеці і дзеці з парушэннямі слыху, суполка “PAGAVA” і Школа № 14 для дзяцей з парушэннямі слыху г. Мінска. Глухія ўдзельнікі праекту з Літвы і Беларусі ў творчым лагеры малявалі віды Тракая і Вільнюса, свае дзённыя ўражанні, а прадстаўленая ў амбасадзе выстава “Ціхія адкрыцці” была падрыхтаваная на аснове створаных падчас праекта твораў. Гэтая выстава ўжо была прадстаўленая ў Вільнюсе, пазней – у Бібліятэцы імя А. Пушкіна ў Мінску, цяпер яна сваё жыццё працягвае ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску. На адкрыццё выставы прыехалі госці з Літвы – кіраўнік гэтага праекта Йоана Ванагене і старшыня суполкі літоўскіх сямей,  у якіх растуць глухія дзеці і дзеці з парушэннямі слыху, “PAGAVA” Рыма Сітавічэне.

Амбасадар Эвалдас Ігнатавічус, адкрываючы выставу, выказаў усцешанасць, што праект дзякуючы мове мастацтва працягнуў супрацоўніцтва абедзьвюх краін, а дзейнасць і дасягненні глухіх дзяцей былі заўважаныя і ацэненыя.