У АМБАСАДЗЕ Ў МІНСКУ АДБЫЛОСЯ ПАСЯДЖЭННЕ ПРАЦОЎНАЙ ГРУПЫ ПА ПЫТАННЯХ УДАСКАНАЛЕННЯ ПРАЦЭДУР ВЫДАЧЫ ВІЗ ТУРЫСТАМ
У амбасадзе Літвы ў Беларусі 18 лютага адбылося выязное пасяджэнне створанай загадам міністра замежных спраў Аўдроніса Ажубаліса міжведамаснай працоўнай групы для вырашэння пытанняў удасканалення працэдур выдачы віз турыстам.У сустрэчы працоўнай групы, якая адбываецца ў чацверты раз, былі ацэненыя вынікі выдачы віз турыстам, што наведалі Літву за турыстычны сезон 2010 года, і заахвочванне ўязднога турызма ў гэтым годзе.
Члены працоўнай групы ў амбасадзе таксама пазнаёміліся з тым, як працуе на практыцы механізм выдачы Шэнгенскіх віз у прадстаўніцтве Літвы.
Амбасада ў Мінску – адна з візавых службаў Літвы, якія выдаюць больш за ўсё віз. У 2010 г. ёй выдана амаль 83 тыс. віз – каля 30% ад усіх віз, выдадзеных візавымі службамі Літвы за мяжой. У параўнанні з 2009 г. выдача віз у амбасадзе ў Беларусі за апошні год вырасла прыкладна на 18%.
У пасяджэнні працоўнай групы ўдзельнічалі прадстаўнікі Міністэрстваў замежных спраў і Гаспадаркі, амбасады ў Беларусі, Дзяржаўнага дэпартаменту па турызму, Асацыяцыі турызму Літвы, Асацыяцыі гатэляў і рэстаранаў Літвы і Друскінінкайскага цэнтра інфармацыі па турызму і бізнесу. Працоўную групу ўзначальвае віцэ-міністр замежных спраў Аста Скайсгірытэ Ляўшкіене.