*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У АМБАСАДЗЕ ВЕЧАРАМ ЛІТОЎСКАЙ ПАЭЗІІ РАСПАЧАТЫЯ ІМПРЭЗЫ ДА ДНЯ АДНАЎЛЕННЯ ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

15 лютага 2014 г. у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адбыўся вечар літоўскай паэзіі.

Чытаннямі паэзіі быў распачаты цыкл імпрэзаў да дня аднаўлення літоўскай дзяржаўнасці. Гасцям амбасады сваю творчасць прадставілі паэт і рэжысёр Альвідас Шляпікас, паэт і эсэіст Данатас Пятрошус. Паэт, перакладчык, журналіст, выдавец, бард Георгій Яфрэмаў прачытаў літоўскія вершы, свае пераклады іх на рускую мову, пеў цудоўныя песні розных аўтараў. Пераклады вершаў літоўскіх паэтаў на беларускую мову мінскім слухачам чыталі акторкі Дзяржаўнага  моладзевага тэатра і Новага драматычнага тэатра.  Паэт, майстар фатаграфіі і драматург Юлюс Кялярас прадставіў не толькі свае вершы – днём раней у мінскай мастацкай галерэі ў межах міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова была адкрытая яго выстава “Тратуары Вільнюса”. Больш шырока мінскай аўдыторыі аматараў паэзіі творчасць літоўскіх паэтаў і пераклады на беларускую мовы былі прадстаўленыя на праекце „Magnus Ducatus Poesis“ („Вялікае Княства Паэзіі”), які адбываўся ў ходзе міжнароднага фестывалю, разам з вершамі беларускіх, польскіх і украінскіх паэтаў.