*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У Беларусі адзначанае 30-годдзе Балтыйскага шляху

24 верасня 2019 г. амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску правяла імпрэзу, прысвечаную 30-годдзю Балтыйскага шляху. У любімай наведвальнікамі мінскай Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” шматлікім прысутным дыпламатам замежных краін, прадстаўнікам культуры, навукі і грамадскіх арганізацый Беларусі была прадстаўленая выстава дакументальных фотаздымкаў знакамітага літоўскага фотамастака Рамуалдаса Пажэрскіса “Балтыйскі шлях”.

Вялікую зацікаўленасць прысутных выклікала лекцыя вядомага літоўскага гісторыка Альгімантаса Каспаравічуса „Гістарычнае і міжнароднае значэнне Балтыйскага шляху“, прадэманстраваныя фотамастаком Р. Пажэрскісам унікальныя кадры тых часоў і далейшыя дыскусіі.

Па словах амбасадара Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андруса Пулокаса, сёння Балтыйскі шлях павінен ацэньвацца як найбольш значная з’ява на золку Незалежнасці, за якой надыйшло абвяшчэнне аднаўлення дзяржавы. „Адзінства нацыі не мае тэрміну дзеяння, а значэнне Балтыйскага шляху сёння застаецца вялізным не толькі ў Літве, але і асабліва ў суседніх краінах”, – адзначыў амбасадар.