У Беларусі адзначаныя 200-я ўгодкі з дня нараджэння С. Манюшкі
18 і 19 верасня 2019 г. у Беларусі адбыўся цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 200-м угодкам з дня нараджэння славутага польскага і літоўскага кампазітара і дырыжора беларускага паходжання Станіслава Манюшкі.
З гэтай нагоды амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі разам з Саюзам музыкантаў Літвы арганізавала навуковую канферэнцыю і навуковы семінар-круглы стол, у якіх прымалі ўдзел музыказнаўцы з Літвы і Беларусі, было абмеркавана мноства тэм, звязаных з гэтай выбітнай асобай, уключаючы і асабліва актыўны творчы перыяд С. Манюшкі ў Вільнюсе ў 1839-1858 гадах.
У гонар С. Манюшкі амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску арганізавала ўрачысты канцэрт, на якім літоўскія і беларускія музыканты выканалі самыя вядомыя творы гэтага аўтара. Гучала арганная музыка ў выкананні Юргіты Казакевічутэ і сапрана Асты Крыкшчунайтэ.
Адзін з найярчэйшых стваральнікаў музыкі рамантызму Станіслаў Манюшка нарадзіўся 5 мая 1918 г. недалёка ад Мінску, васемнаццаць сваіх найбольш прадуктыўных творчых гадоў (1840-1858) пражыў у Вільнюсе, стварыўшы сваю самую славутую оперу “Галька” і кантаты на літоўскую тэматыку “Мілда”, “Ніёле”, “Вострабрамскія літаніі”, 4 чэрвеня 1872 г. памёр у Варшаве.