*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У Беларусі прадстаўленая кніга пра грамадскага дзеяча літоўскага паходжання Францішка Малеўскага

27–31 траўня 2018 г. у сталіцы Беларусі праходзіць фестываль інтэлектуальнай кнігі „Прадмова“.

Нетрадыцыйная, але любімая мясцовай інтэлігентнай публікай прастора „Ok16“ падчас кніжнага фестывалю стала месцам інтэлектуальных дыскусій, размоў і сустрэч, на якія збіраліся пісьменнікі, паэты, рэдактары, літаратурныя і мастацкія крытыкі, ілюстратары, дызайнеры, перакладчыкі і чытачы.

Падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі, які праходзіць у Беларусі ўпершыню, быў прадстаўлены і зборнік дакументаў пра вядомага грамадскага дзеяча літоўскага паходжання, прававеда і сябра Таварыства філаматаў Францішка Малеўскага. Кнігу з назвай "Сляды на снезе" прадставіў яе аўтар, літаратар і навуковец Аляксандр Фядута, які ў апошнія гады інтэнсіўна працаваў у архівах Літвы, Беларусі, Польшчы і Расіі. У прэзентацыі зборніка таксама прымалі ўдзел дацэнт філалагічных навук Віленскага ўніверсітэта Павел Лаўрынец і прадстаўніца Інстытута літоўскай мовы, даследчыца славістыкі Надзея Марозава.

Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Андрус Пулокас падчас сваёй прамовы адзначыў, што Францішак Малеўскі быў надзвычайнай асобай, блізкім таварышам Адама Міцкевіча і Сіманаса Даўкантаса, выхаванцам Віленскага ўніверсітэта і актыўным сябрам Таварыства філаматаў. "Францішак Малеўскі – гэта адна з тых асоб нашага агульнага мінулага, якіх сёння мы згадваем, калі гаворым пра тое, што аб'ядноўвае нашыя народы, а не раздзяляе іх", – казаў амбасадар.

Зборнік дакументаў пра Францішка Малеўскага падрыхтаваны і выдадзены на сродкі Літоўскай праграмы развіццёвага супрацоўніцтва.