*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У Беларусі прадстаўленая творчасць літоўскага паэта Антанаса Янінаса

27-28 ліпеня гэтага года ў арт-вёсцы Каптаруны, што размясцілася каля літоўскай мяжы (Беларусь), прайшоў ужо традыцыйны міжнародны літаратурны форум “Міжмор’е літаратур”.

У злёце аматараў літаратуры, які праходзіць ужо ў чацвёрты раз, і тэма якога гэтым разам была “Візіі будучага”, сваю творчасць прадставіў і вядомы літоўскі пісьменнік, паэт, перакладчык, лаўрэат Нацыянальнай прэміі літаратуры і мастацтва Антанас А. Янінас.

Акрамя ўдзельнікаў з Літвы, у міжнародным літаратурным форуме ўзялі ўдзел таксама і прадстаўнікі літаратурнага свету Беларусі, Польшчы, Расіі, Швецыі і Германіі. Гэта мерапрыемства падтрымліваюць прадстаўніцтвы і культурныя арганізацыі Польшчы, Швейцарыі, Германіі, а таксама амбасада Літвы ў Беларусі.