У Беларусі прадстаўлены досвед літоўскіх экспертаў па гендэрнай роўнасці
14 сакавіка 2018 г. Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), што знаходзіцца ў Мінску, арганізаваў міжнародную канферэнцыю, на якой была не толькі прадстаўленая сітуацыя з хатнім гвалтам і гендэрнай роўнасцю ў Беларусі, але і прайшоў абмен досведам з іншымі краінамі.
Прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, Генеральнай пракуратуры, дзяржаўных устаноў і няўрадавых арганізацый прадставілі прававую базу гэтай краіны і выклікі на шляху да ратыфікацыі Стамбульскай канвенцыі.
Эксперт Літоўскага цэнтра развіцця роўных магчымасцяў Вілана Пілінкайтэ-Сатыровіч прадставіла досвед Літвы і прагрэс у ажыццяўленні Закона аб ахове ад хатняга гвалту, а таксама выклікі, якія паўстаюць у працэсе. Удзельнікам канферэнцыі таксама быў прадстаўлены досвед Літвы ў заахвочванні роўных магчымасцяў, у скарачэнні колькасці праяў дыскрымінацыі і ў ажыццяўленні прэвенцыйнай дзейнасці, выхаванні ў грамадстве павагі да разнайстайнасці, змяненні стэрэатыпнага ўспрымання грамадствам жанчын і мужчын, узроставых груп, нацыянальных і этнічных меншасцяў, інвалідаў ды іншых сацыяльных груп, а таксама ў развіцці і папулярызацыі ідэй гендэрнай роўнасці.