У Беларусі прадстаўлены досвед Літвы ў сферы гендэрнай роўнасці
16 верасня 2019 г. амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі арганізавала дыскусію-круглы стол, падчас якой былі абмеркаваныя пытанні гендэрнай дэмакратыі, гвалту супраць жанчын і аншыя актуальныя пытанні ў галіне правоў чалавека.
Гэтай першай працоўнай сустрэчай літоўскіх і беларускіх спецыялістаў, што працуюць у сферы гендэрнай роўнасці, быў распачаты цыкл ініцыяваных амбасадай мерапрыемстваў, накіраваны на тое, каб спыніць гвалт супраць жанчын у найбліжэйшым асяроддзі і павялічыць ролю беларускай грамадзянскай супольнасці ў барацьбе супраць гендэрнай няроўнасці.
Па словах амбасадара Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андруса Пулокаса, барацьба супраць гвалту, звязанага з гендэрам, – гэта абавязковая ўмова далейшага развіцця грамадства, бо менавіта такі гвалт руйнуе ўсе астатнія чалавечыя і грамадзянскія правы жанчыны, не дазваляючы карыстацца імі.
Удзельнікам і гасцям мерапрыемства, што сабраліся ў амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску, свой досвед прадставілі прадстаўніцы неграмадскай арганізацыі “Віленскі дом жанчыны” і беларускай неграмадскай арганізацыі “Gender perspectives”, спецыялісткі па гендэрнай роўнасці з Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (UNFPA), прадстаўніцтваў ЕС і іншых беларускіх недзяржаўных арганізацый.