У Беларусі прадстаўленыя магчымасці навучання ў Літве
16 траўня ў амбасадзе былі прадстаўленыя магчымасці навучання ва ўніверсітэтах Літвы.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі васьмі літоўскіх вышэйшых школ і Фонда падтрымкі адукацыйных абменаў.
У прэзентацыі навучальных праграм удзельнічалі больш за 100 слухачоў, ім падрабязна распавялі пра навучанне ў Літве, магчымасці атрымаць еўрапейскую вышэйшую адукацыю і пра праграмы кожнай вышэйшай школы.