У Беларусі прайшлі дыскусіі на тэму культурнай спадчыны роду Агінскіх
30 сакавіка 2018 г. у Мінску прайшлі міжнародныя дыскусіі ў фармаце "круглы стол", на якіх былі разгледжаныя пытанні культурнай спадчыны дынастыі Агінскіх і абмеркаванае далейшае культурнае супрацоўніцтва.
У канферэнцыі прыняла ўдзел шматлікая дэлегацыя прадстаўнікоў літоўскай навукі, культуры і мастацтва: старшыня Літоўскай нацыянальнай камісіі ЮНЕСКА Р. Пакальніс, загадчыца аддзела гісторыі ВКЛ Інстытута гісторыі Р. Шмігельскітэ-Стукене, прэзідэнт Літоўскага саюза музыкаў А. Жыгайцітэ, дырэктар Музея гісторыі і культуры роду Агінскіх у Рыетавасе В. Руткаўскас, а таксама група літоўскіх і беларускіх гісторыкаў, мастакоў і культурных дзеячаў.
Мэта канферэнцыі – абмеркаваць актуальныя пытанні аховы і захавання спадчыны Агінскіх і падпісаць двухбаковае пагадненне аб міжкультурным супрацоўніцтве для таго, каб працягнуць традыцыі шчыльнай супрацы.
У сваёй прамове падчас адкрыцця мерапрыемства Амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андрус Пулокас адзначыў, што Міхал Клеафас Агінскі ў свай час быў палітыкам, дыпламатам і членам Сейма Рэчы Паспалітай і што ў наш час яго значэнне толькі павялічылася. „Міхал Клеафас Агінскі – гэта адна з тых неаспрэчных сувязяў гісторыі Літвы і Беларусі, уплыў і значэнне якіх будуць толькі ўзмацняцца і якія мы сёння павінны памятаць і захоўваць“, – сказаў амбасадар.
У 2015 годзе з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765-1833) споўнілася 250 год. Гэтую гадавіну ЮНЕСКА і яе краіны-члены ўключылі ў спіс гадавін, значных для сусветнай культуры, адукацыі, навукі і гістарычнай памяці.