У Беларусі ўшанавалі памяць рэпрэсаваных і ахвяр акупацыі
14 чэрвеня 2018 г. у Літве адзначаецца Дзень жалобы і надзеі. Менавіта ў гэты дзень, 77 гадоў таму, Савецкі Саюз распачаў першыя масавыя высылкі грамадзян у Сібір.
У першых спісах сасланых былі настаўнікі, уладальнікі гаспадарак, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, палітыкі – так савецкая ўлада імкнулася знішчыць інтэлігенцыю краю. За пяць чэрвеньскіх дзён у суровыя, амаль нежылыя рэгіёны Расіі было саслана 17,5 тысяч чалавек, з іх амаль трэцяя частка – дзеці.
З нагоды гэтага дня дыпламаты амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі наведалі месца масавых растрэлаў у г. Чэрвень, дзе ўсклалі кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых. Ноччу 22 і 23 чэрвеня 1941 г. з Каўнаскай турмы аўтобусамі было вывезена каля 100 зняволеных, большасць з якіх патрапіла ў мінскую турму. У Мінску было адабрана і растраляна 15-17 асуджаных, а астатнія, разам з яшчэ дзвюма тысячамі вязняў, пешкам выведзеныя на ўскраек гарадка Чэрвень недалёка ад Мінска, дзе былі растраляныя. Сярод забітых у Чэрвені – сігнатар Акта аб Незалежнасці Літвы Казімерас Бізаўскас, сын мовазнаўцы Ёнаса Яблонскіса, дыпламат Ёнас Яблонскіс, міністр унутраных спраў Сцяпан Рустэйка, палкоўнік Баліс Гядрайціс і іншыя знакамітыя літоўскія дзеячы тых часоў.