У ГРОДНЕ РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА ЛІТОЎСКАЯ МОВА І КУЛЬТУРА
Угорадзе Гродна, што знаходзіцца недалёка ад літоўскай мяжы, 8 кастрычніка праходзіла некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных літоўскай мове і культуры.У Гродненскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшла ініцыяваная музеем культуры і гісторыі Агінскіх г. Рэтава міжнародная навуковая канферэнцыя "Па слядах палітычнай і культурнай дзейнасці князёў Агінскіх". У адкрыцці канферэнцыі браў удзел віцэміністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус.
Віцэміністр разам з прадстаўнікамі генеральнага консульства Літвы ў Гродне і дэлегацыяй Інстытута літоўскай мовы ўдзельнічалі ў адкрыцці кабінета літоўскай мовы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Гэты кабінет адкрыты ў рамках ажыццяўлення праекта "Узмацненне лінгвістычных сувязей з Гродзенскім універсітэтам" праграмы Развіцця супрацоўніцтва і падтрымкі дэмакратыі, якую праводзіць Міністэрства замежных спраў Літвы.Увечары ў Гродзенскім музеі гісторыі і рэлігіі прайшоў падрыхтаваны генеральным консульствам Літвы ў Гродне вечар паэзіі і прэзентацыя кнігі "Magnus Ducatus Poesis". У ім удзельнічалі паэты і ўкладальнікі кнігі з Літвы. У вечары паэзіі свае радкі прачытаў і віцэміністр Э. Ігнатавічус."