*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У ЛІТОЎСКАЙ АМБАСАДЗЕ Ў БЕЛАРУСІ АДБЫЛАСЯ ЛІТОЎСКАЯ НАРОДНАЯ ВЕЧАРЫНА

У Літоўскай амбасадзе ў Беларусі 5 траўня адбылося мерапрыемства, прызначанае для таго, каб пазнаёміць мясцовых літоўцаў і іх дзетак з літоўскай народнай этнаграфічнай культурай. Этнаграфічны ансамбль “Паданне” з Вільні, які наведаў Амбасаду, вучыў шматлікіх прысутных прадстаўнікоў суполкі літоўскім народным скокам і песням. Падчас свята не толькі гучалі народныя песні і музыка, але праходзілі і розныя народныя гульні.

Мерапрыемства стала унікальнай магчымасцю для прадстаўнікоў мясцовай суполкі лепш пазнаёміцца з літоўскімі народнымі традыцыямі і спазнаць невычарпальныя багацці этнаграфічнай спадчыны нашага народу.