*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У Магілёве прадстаўленыя найлепшыя працы прэс-фатографаў Літвы

16 лютага 2018 г., падчас святкавання 100-годдзя Аднаўлення дзяржавы, у Музеі гісторыі Магілёва (Беларусь) адкрылася выстава фотаздымкаў “Прэс-фота Літвы. 15 гадоў”.

На выставе прадстаўленыя найлепшыя працы 15-га конкурса фотаздымкаў “Прэс-фота Літвы”. У конкурсе прымалі ўдзел 102 літоўскія аўтары, на разгляд міжнароднага журы было прадстаўлена каля 4000 фотаздымкаў у наступных катэгорыях: навіны, жыццё, партрэт, Год Еўропы, культура, дыпламатыя, забавы, армія, спорт, прырода і яе ахова, гламур і фотагісторыя/рэпартаж.

24-25 лютага дэманстрацыю гэтай выставы скончыць цыкл лекцый, якія прачытаюць старшыня Клуба прэс-фатографаў Літвы Ёнас Стасяліс і старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў Сяргей Міхаленка.

У 2016-2017 гг. выстава “Прэс-фота Літвы. 15 гадоў” дэманстравалася ў найбуйнейшых гарадах Літвы, а ў канцы мінулага года была прадстаўленая ў мінскім Музеі гісторыі беларускага кіно.

Конкурс „Прэс-фота Літвы“ арганізуе некамерцыйная арганізацыя ГА “Клуб прэс-фатографаў Літвы”, якая аб’ядноўвае больш за паўсотню літоўскіх прафесійных прэс-фатографаў. Конкурс адкрыты для ўсіх фатографаў, што працуюць у літоўскіх сродках масавай інфармацыі ці пастаянна з імі супрацоўнічаюць.