У МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ БЫЎ ВЫКЛІКАНЫ КІРАЎНІК АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў ЛІТВЕ
Пасля патрабавання Беларусі 28 лютага, каб кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза і амбасадар Польшчы ў Мінску выехалі для кансультацый, краіны ЕС дамовіліся адначасова адклікаць для кансультацый амбасадараў краін-чальцоў у Беларусі. Таксама дамоўлена выклікаць амбасадараў Беларусі ў міністэрствы замежных спраў ЕС для выказвання пазіцыі.
29 лютага ў Міністэрства замежных спраў Літвы быў выкліканы кіраўнік амбасады Беларусі ў Літве. Падчас сустрэчы было выказана шкадаванне аб указанні беларускіх уладаў кіраўніку прадстаўніцтва Еўрасаюза і амбасадару Польшчы выехаць для кансультацый і адзначана, што такія крокі толькі аддаляюць нармалізацыю адносін Беларусі з ЕС і азначаюць далейшую самаізаляцыю суседняй краіны.
У ходзе сустрэчы было адзначана, што ў Мінска не павінна ўзнікаць ніякіх сумневаў наконт бесперапыннасці адзінай пазіцыі Еўрасаюза ў адносінах Беларусі. Кіраўнік амбасады Беларусі ў Літве таксама праінфармаваны, што Літва, на знак салідарнасці з партнёрамі па ЕС, адклікае свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацый.
Падчас размовы было падкрэслена, што Літва зацікаўленая ў добрых суседскіх адносінах з Беларуссю і яе народам, аднак Беларусь павінна паважаць асноўныя правы і свабоды чалавека, вызваліць і рэабілітаваць палітычных зняволеных, спыніць пераслед палітычнай апазіцыі, незалежнай прэсы, перастаць ладзіць акцыі па запалохванні ў адносінах дыпламатаў ЕС – рэзідэнтаў Беларусі. Нармалізацыя адносін Беларусі і ЕС знаходзіцца ў руках Мінска.