У МІНСКАЙ МАСТАЦКАЙ ГАЛЕРЭІ БЫЛІ ПРАДСТАЎЛЕНЫЯ АЛЬБОМ АРУНАСА БАЛТЭНАСА “ГЯРВЯЦКАЯ ЛІТВА” І ФОТАВЫСТАВА
30 снежня 2013 г. у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага былі прадстаўленыя альбом Арунаса Балтэнаса “Гярвяцкая Літва” і фотавыстава. Аўтар альбома расказаў прысутным пра нараджэнне ідэі і яе ажыццяўленне. Суаўтар альбома, лектар кафедры літоўскай літаратуры Вільнюскага універсітэта, доктар Саўле Матулявічэне падзялілася ўражаннямі ад стварэння альбома і разам з групай літоўскай народнай музыкі выканала для прысутных прадстаўнікоў мастацтва і культуры літоўскія абрадавыя песні.