У Мінску адкрылася выстава літоўскага фотамастака Рамунаса Данісявічуса “Жыць у час”
1 сакавіка 2018 г. у Музеі гісторыі беларускага кіно (Мінск) адкрылася выстава літоўскага фотамастака Рамунаса Данісявічуса “Жыць у час”.
У выставе – рэтраспектыва найлепшых прац Р. Данісявічуса, якую складаюць як старэйшыя, выдатна вядомыя і ўзнагароджаныя не адной прэміяй “Залаты кадр” творы, так і новыя, выкананыя ў розных тэхніках фотаздымкі.
Рамунас Данісявічус – унікальны даследчык сусвету, што нас акружае. У штодзённым назіранні аўтар дакументуе сувязь з навакольным асяроддзем, пры дапамозе самабытнага погляду і праўдзівага аб’ектыву праводзіць унікальную траекторыю дня. Асобныя выявы складваюцца ў шырокі і паслядоўны вобразны аповед. У працах аўтара раскрываецца крытыка дэфармацыі сучаснага грамадства, жыццё пераносіцца ў горад, кодавая сістэма вобразаў фіксуе метафары ў прамым сэнсе, а бытавыя карціны перадае сімвалічна.
З 1993 г. Р. Данісявічус працуе прэс-фотографам. Ён уваходзіць у Літоўскі клуб прэс-фатографаў, Літоўскі саюз фотамастакоў, пастаянна ўдзельнічае ў выставах і міжнародных праектах. Р. Данісявічус – самы тытулаваны літоўскі прэс-фатограф, лаўрэат шматлікіх конкурсаў Літвы і замежжа.
Гэтая выстава – частка цыкла арганізаваных Амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю аднаўлення Літоўскай Дзяржаўнасці.