*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У Мінску адкрылася выстава твораў мастака Пётры Сергіевіча

17 верасня ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы ў Мінску адкрылася выстава твораў знакамітага мастака ХХ стагоддзя (1900-1984) „ Сыны роднай зямлі“ з фондаў Мастацкага музея Літвы і Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Я. Купалы.

Гэта адна з найвялікшых персанальных выстаў твораў мастака ў Беларусі, якая прадстаўляе шматгранны талент аўтара. Тут можна пабачыць і пейзажы, і партрэты, і карціны на гістарычную тэматыку, напісаныя рукой знакамітага мастака.

Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эвалдас Ігнатавічус, адкрываючы выставу, выказаў усцешанасць, што гэты праект, які, дзякуючы супрацоўніцтву двух музеяў,  вяртае сучаснасці велічную асобу і творчасць Пётры Сергіевіча, стаў цудоўным святам для ўсіх аматараў мастацтва.