У Мінску адкрылася выстава жывапісу мастака Вітаўтаса Пошкі
17 лістапада ў Амбасадзе Літвы ў Мінску адкрылася выстава жывапісу мастака-манументаліста Вітаўтаса Пошкі.
Актыўны сябар Саюза мастакоў Літвы, які правёў шэраг персанальных выстаў у Літве, Германіі, Францыі, прымаў удзел у групавых выставах, ствараў скульптуры, фрэскі, спрабаваў сябе як сцэнограф, быў вельмі цёпла сустрэты беларускай публікай. Дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і прэсы, літоўцы Беларусі не хавалі захаплення творамі мастака.
Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Андрус Пулокас падкрэсліў асаблівую ролю культуры ў жыцці кожнага народа, неацэннасць сувязяў, якія завязваюцца паміж людзьмі і пажадаў, каб і ў будучыні ў мастакоў суседніх краін было шмат агульных цікавых праектаў.