У МІНСКУ АДКРЫТА ВЫСТАВА “НЯБАЧАНАЯ ЛІТВА”
16 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску была адкрыта выстава фотамастака і прадпрымальніка Марыюса Явайшы “Нябачаная Літва”.Наведвальнікі выставы змаглі пазнаёміцца з выбітнымі, зафіксаванымі з вышыні птушынага палёту, найпрыгажэйшымі аб’ектамі, з’явамі і станамі краявіду Літвы.
Аўтар фотаздымкаў М. Явайша падчас адкрыцця выставы распавёў пра ідэю альбома “Нябачаная Літва” і яе ажыццяўленне.
Гасцей, што сабраліся, павітаў Амбасадар Эдмінас Багдонас, першы намеснік Міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі, намеснік Міністра замежных спраў Валерый Варанецкі і дырэктар музея Уладзімір Пракопцаў. Госці таксама маглі паслухаць струнны квартэт студэнтак Акадэміі музыкі.
У адкрыцці выставы удзельнічалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, дзяржаўных устаноў і няўрадавых арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі, члены суполкі літоўцаў Беларусі, мастакі Мінска.
Да Беларусі, выставы “Нябачанай Літвы” былі праведзены яшчэ ў пятнаццаці краінах свету: ад Аўстраліі да Аргенціны, ад Канады да Японіі.


