У МІНСКУ АДКРЫТА ВЫСТАВА, ПРЫСВЕЧАНАЯ М. К. ЧУРЛЁНІСУ
8 верасня 2011 г., з нагоды 100-годдзя са дня смерці Мікалоюса Канстанцінаса Чурленіса, у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску была адкрыта выстава, якая прадстаўляе творчасць і жыццё самага знакамітага мастака Літвы. Гасцей, што сабраліся, павіталі Амбасадар Эдмінас Багдонас, загадчыца Аддзела культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава і дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў.
Загадчыца Аддзела культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава таксама праінфармавала удзельнікаў адкрыцця выставы аб тым, што у бліжэйшы час адной з вуліц новых раёнаў горада Мінска будзе нададзена імя М. К. Чурлёніса. 
Прадстаўнік Беларускага саюза мастакоў распавёў прысутным на мерапрыемстве пра творчы шлях і жыццё літоўскага мастака. Госці таксама маглі паслухаць творы, якія выконваў смычковы квартэт студэнтак Музыкальнай акадэміі.
У адкрыцці выставы бралі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, дзяржаўных інстытуцый і няўрадавых арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі, чальцы суполкі літоўцаў Беларусі, беларускія мастакі. 