*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У МІНСКУ АДКРЫТАЯ МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА ТУРЫЗМУ

26 кастрычніка 2011 г. Міністр-саветнік Амбасады Літоўскай Рэспублікі Ё. Даніляўскас і Камерцыйны аташэ Э. Камінскас удзельнічалі ў адкрыцці 18-ай міжнароднай выставы “ТУРБІЗНЭС – 2011” , што праходзіць у Мінску. У выставе, якая дзейнічае 26-29 кастрычніка, замежныя прадпрыемствы прадстаўляюць магчымасці і патэнцыял турызму ў сваіх краінах.

Падчас выставы на стэндзе Літвы наведвальнікам былі прадстаўленыя літоўскія курорты, СПА-цэнтры і магчымасці лячэбнага турызму.