*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У МІНСКУ АДКРЫТАЯ ВЫСТАВА ФОТАЗДЫМКАЎ ЮОЗАСА БУДРАЙЦІСА

4 лістапада ў кінатэатры “Цэнтральны” на Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” была адкрытая выстава фотаздымкаў „Маё кіно. 1970-1990“ знакамітага літоўскага актора, фотамастака, які шмат гадоў працаваў у Маскве як аташэ Літвы па культуры, Юозаса Будрайціса.

У экспазіцыі прадстаўленыя фотаздымкі 1970-1990 гг., зробленыя на здымачных пляцоўках фільмаў, якія сёння ўжо належаць да класікі кіно: “Гэта салодкае слова – свабода”, “З табой і без цябе”, „Садута тута” і іншых. На іх зафіксаваныя славутыя кінаакторы мінулых дзесяцігоддзяў у моманты адпачынку паміж здымкамі, выдатна перададзеная атмасфера стварэння фільмаў.

Падчас адкрыцця гасцей павіталі амбасадар Эвалдас Ігнатавічус, амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын, кіраўнікі Мінсітэрства культуры Беларусі і фестывалю “Лістапад”. Выставу Юозаса Будрайціса прадставіў паэт, драматург, эсэіст, лаўрэат Нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва Літвы Роландас Растаўскас.

Юозас Будрайціс – член камісіі журы сёлетняга фестывалю “Лістапад”.