*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У Мінску адзначаны Дзень абаронцаў свабоды

12 студзеня ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску была адзначаная 26-я гадавіна Дня абаронцаў свабоды.

Госці імпрэзы – беларусы-удзельнікі трагічных студзеньскіх падзей 1991 года, мінскія літоўцы, працаўнікі амбасады. На прэзентаванай выставе фатографа Паўлюса Лілейкіса “Фотаамністыя. 1988 -1999“ – выявы адраджэння Літвы. Творы, якія запоўнілі сабой усю прастору амбасады, сведчаць пра асаблівы дух народу, а таксама адлюстроўваюць кантрастны перыяд змены сістэм.

Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Андрус Пулокас напачатку вечара падкрэсліў, што Дзень абаронцаў свабоды – гэта той мост, які злучае заранак усталявання Незалежнасці Літвы з сённяшнім днём.

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч нагадаў, які ўплыў літоўская барацьба за свабоду аказала на беларускіх актывістаў. Загінулыя былі ўшанаваныя хвілінай маўчання.

У двары амбасады ўсе прысутныя сабраліся каля сімвалічнага памятнага вогнішча, пачаставаліся гарбатай і бутэрбродамі.