У Мінску адзначылі 31-я ўгодкі аднаўлення Незалежнасці Літвы
З нагоды 31-х угодак аднаўлення Незалежнасці Літвы - 11 Сакавіка - у амбасадзе Літвы ў Мінску быў узняты гістарычны сцяг Літвы, адбыўся прагляд дакументальнага фільма “Нябачны фронт”.
Шчыры дзякуй рэжысёру фільма Йонасу Охману за выдатны фільм пра героя пасляваеннага часу Юозаса Лукшу Даўмантаса, 100-годдзе з дня нараджэння якога мы будзем адзначаць сёлета, было вельмі сімвалічна і значна глядзець гэты фільм у Мінску.